Беларуская Служба

Вайсковыя вучэнні TUMAK-20 праходзяць у Польшчы

23.11.2020 14:24
Адна з галоўных задач вучэнняў – адпрацоўка абароны стратэгічнай інфраструктуры ў  паўночна-ўсходняй Польшчы.
  TUMAK-20
Пачатак вучэнняў TUMAK-20Фота:twitter.com/16Dywizja

У панядзелак, 23 лістапада пачалася асноўная частка тактычных вучэнняў пад кодавай назвай TUMAK-20. Манеўры працягнуцца да 27 лістапада. Сёлета гэта найбуйнейшыя вучэнні 16-й механізаванай дывізіі Войска польскага, у іх прымаюць удзел каля 5000 жаўнераў сухапутных войскаў, авіяцыі, Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы і баявая група батальёну НАТА.

Адна з галоўных задач вучэнняў – адпрацоўка абароны стратэгічнай інфраструктуры. Гэтую задачу 23-24 лістапада выконвае 15-я механізаваная брыгада з Гіжыцка, тлумачыць прэсавы сакратар дывізіі маёр Марэк Набздыяк:

- Пасля атрымання сігналу жаўнеры пакінуць кашары і перамесцяцца па дарогах паўночна-ўсходняй Польшчы ў мясцовасці Піш, Элк, Граева і Гіжыцка. Там, у рамках адпрацоўкі супрацоўніцтва ў крызісных сітуацыях, яны будуць падтрымліваць гарадскія цэнтры кіравання крызіснымі сітуацыямі, абараняючы так званую крытычную інфраструктуру, адпрацуюць процідзеянні нападам патэнцыйных дыверсійных груп ворага.

Маёр падкрэсліў, што сутнасць вучэнняў TUMAK-20 заключаецца ў праверцы і падрыхтоўцы 15-й механізаванай брыгады з Гіжыцка – да вядзення тактычных аперацый і каардынацыі дзеянняў камандавання і штабоў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.

iar/эж