Беларуская Служба

У 2018 годзе забруджванне паветра ў Польшчы прычынілася да смерці 49 тыс. чалавек

24.11.2020 16:07
Пра гэта сведчыць найноўшая справаздача Еўрапейскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя.
.
Экалогія.Photo:ejaugsburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле апошняй справаздачы Еўрапейскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя, у 2018 годзе забруджванне паветра ў Польшчы прычынілася да заўчаснай смерці больш за 49 тысяч чалавек. Паводле дакумента, у Польшчы фіксуецца найвышэйшая сярэдняя гадавая канцэнтрацыя бензапірэна сярод усіх еўрапейскіх краін. Бензапірэн - атрутны кампанент смогу.

Еўрапейскае агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя звярнула ўвагу, што ў Еўрасаюзе ў апошнія дзесяцігоддзі назіраецца агульнае паляпшэнне якасці паветра.

 Паводле даклада, для далейшага зніжэння забруджвання паветра неабходна супрацоўніцтва і ўзмацненне дзеянняў на міжнародным, нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Апрача таго Еўракамісія нядаўна апублікавала план дзеянняў па стратэгіі нулявога забруджвання, якая з'яўляецца часткай Еўрапейскай зялёнай палітыкі.

аз