Беларуская Служба

Польскія ўлады запускаюць чарговы Антыкрызісны фінансавы шчыт

26.11.2020 12:04
У рамках дзяржаўнай дапамогі польскія кампаніі могуць атрымаць з Польскага фонду развіцця каля 35 млрд злотых.
  .
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі. PAP/Rafał Guz

Польскія ўлады запускаюць чарговы Антыкрызісны фінансавы шчыт 2.0, паведаміў прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Паводле кіраўніка польскага ўраду, новая дапамога павінна падтрымліваць некалькі дзясяткаў тыпаў прадпрыемстваў, якія пацярпелі ад санітарных абмежаванняў, уведзеных падчас эпідэміі каранавіруса ў Польшчы.

У рамках дзяржаўнай дапамогі польскія кампаніі павінны атрымаць з Польскага фонду развіцця каля 35 млрд злотых:

- Сёння мы глядзім на тыя сектары эканомікі, якія пацярпелі ў найбольшай ступені. Гаворка ідзе пра 40 сектараў, у тым ліку гастраномію, транспарт, гасцінічны бізнес, турызм, культуру і г.д. Гэта таксама важныя сектары нацыянальнай эканомікі.  

У рамках Антыкрызіснага фінансавага шчыта 2.0 мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў Польшчы атрымаюць да 10 мільярдаў незваротных сродкаў.

Падаць заяўку на сродкі можна будзе праз інтэрнэт. Памер дапамогі будзе вызначацца ўзроўнем змяншэння тавараабароту.

Падтрымка будзе мець незваротны характар пры ўмове захавання працоўных месцаў у кампаніі.

аз