Беларуская Служба

Віцэ-прэм’ер наведаў будаўнічую пляцоўку Музея гісторыі Польшчы

26.11.2020 15:32
Часовая выстава павінна быць адкрытая для наведвальнікаў у верасні 2022 года.
-      .
Віцэ-прэм’ер наведаў будаўнічую пляцоўку Музея гісторыі Польшчы.PAP/Leszek Szymański

Міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) наведаў будаўнічую пляцоўку Музея гісторыі Польшчы. Міністр падкрэсліў , што музейная выстава будзе расказваць усю гісторыю краіны.

Унутры будынка ўжо былі змешчаныя некаторыя экспанаты, у тым ліку тысячагадовы дуб, паравоз і бронетранспарцёр SKOT. Кошт пастаяннай экспазіцыі, якая будзе размешчана ў новай музейнай установе, складзе каля 150 мільёнаў злотых.
Цяпер праводзяцца работы па ўзвядзенні канструкцыі даху будынка.

Пётр Глінскі падкрэсліў, што гэта першы праект такога тыпу ў Польшчы:

- Экспазіцыя будзе расказваць пра гісторыю Польшчы і яна будзе займаць амаль 8 тысяч квадратных метраў. Будынак будзе шматфункцыйны. У ім будзе праходзіць шырокамаштабная дзейнасць па прасоўванні польскай культуры і нацыянальнай спадчыны. Я дзякую ўсім, хто садзейнічае ўзнікненні Музэя гісторыі Польшчы.

У верасні 2022 года для наведвальнікаў павінна быць адкрытая часовая выстава. Экспазіцыя будзе падзелены на тры часткі. Першая - гэта гісторыя змагання за свабоду, другая частка будзе датычыць польскай ідэнтычнасці, а трэцяя - цывілізацыйных змен, у тым ліку развіцця тэхналогій.

аз