Беларуская Служба

Польшча спрашчае ўмовы для беларусаў, якія захочуць працаваць у краіне

27.11.2020 16:14
Грамадзяне Беларусі з гуманітарнай візай будуць вызвалены ад абавязку атрымліваць дазвол на працу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePIOTR KAMIONKA/REPORTER

Польшча спрашчае ўмовы для беларусаў, якія захочуць працаваць у краіне. З пачатку снежня грамадзяне Беларусі, якія маюць гуманітарную візу, будуць вызвалены ад абавязку атрымліваць дазвол на працу, тлумачыць намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогіі Івона Міхалэк. Гэта датычыцца лекараў і медсясцёр, а таксама беларускіх ІТ-спецыялістаў, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

«Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі складаная, і мы хацелі б, каб грамадзяне гэтай краіны мелі магчымасць працаваць у нас», – падкрэсліў намеснік міністра Міхалэк.

Яна таксама адзначыла, што праца беларусаў у Польшчы, асабліва ў медычкіх прафесіях, на гэты момант вельмі пажаданая, паколькі ў Польшчы назіраецца недахоп урачоў, медсясцёр і фельчараў.
Намеснік міністра таксама звярнула ўвагу, што сітуацыя на рынку працы ў Польшчы з'яўляецца адной з лепшых ва ўсім Еўрапейскім саюзе, што пацвярджаецца дадзенымі Еўрастата на працягу некалькіх месяцаў. Беспрацоўе ў Польшчы не павялічваецца. На працягу 5 месяцаў быў аднолькавы вынік – 6,1 працэнта.

IAR/нг