Беларуская Служба

Мінздароўя паведаміла аб 11 483 новых выпадках заражэння каранавірусам

29.11.2020 16:33
У выходныя дні колькасць новых інфекцый заўсёды меншая.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Savanevich Viktar

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 11 483 новых выпадках заражэння каранавіруснай інфекцыяй. З учорашняга дня ад COVID-19 памерлі 46 чалавек, у той час як 237 пацыентаў памерлі з-за суіснавання віруса з іншымі хваробамі.

За апошнія суткі выздаравела больш за 21 тыс. чалавек, заражаных каранавірусам. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў, што ў выходныя дні колькасць новых інфекцый заўсёды меншая.

- У нядзелю лічбы заўсёды меншыя, чым пасярэдзіне тыдня. Гэта звязана з меншай колькасцю зробленых тэстаў. Таму мы ставімся да гэтых вынікаў з вялікай асцярожнасцю. Неабходна сачыць за далейшым развіццём падзей. Мы заклікаем усіх палякаў прытрымлівацца санітарных нормаў. У нас падрыхтаваная дарожная мапа на бліжэйшыя некалькі месяцаў, мы ведаем, якія будуць правілы ў гэты час. Так што сітуацыя ясная і зразумелая, але, як заўсёды, я паўтараю, што ўсё ў нашых руках.

За апошнія суткі ў Польшчы праведзена амаль 25 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавірусу.

нг