Беларуская Служба

У нядзелю некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў залуналі ў цэнтры польскай сталіцы

29.11.2020 21:50
Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю падтрыммкі беларусам у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарradyjo.net/Albert Jerzy Wierzbicki

У нядзелю некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў залуналі ў цэнтры польскай сталіцы каля Палаца Культуры і Навукі. Беларусы Варшавы вырашылі такім чынам падтрымаць землякоў на радзіме, кажа Ігар.

- Зразумела, што сур'ёзна падтрымаць мы не ў сілах. Адзіны спосаб сур'ёзна памагаць - гэта  знаходзіцца ў Беларусі, аднак многа людзей заставацца ў Беларусі ўжо не можа, многія - ўцекачы, таму нашая салідарнасць заключаецца ў тым, што мы паказваем, што нам не абыякава, мы не сядзім па дамах і падтрымка з нашага боку прысутнічае.

Беларусы ў Варшаве выходзілі на індывідуальныя шпацыры навокал Палаца, паколькі ў Польшчы забараняюцца масавыя акцыі.

аев