Беларуская Служба

Прадстаўніца Францыі перамагла на дзіцячым «Еўрабачанні-2020»

30.11.2020 08:25
Музычны конкурс сёлета арганізавала Першая праграма грамадскага Польскага тэлебачання.
     -2020.
Прадстаўніца Францыі перамагла на дзіцячым „Еўрабачанні-2020”.PAP/Marcin Obara

Удзельніца з Францыі перамагла на дзіцячым „Еўрабачанні-2020”.  Валянціна з песняй „J'imagine” набрала ў агульнай складанасці 200 балаў ад журы і гледачоў. Полька Аля Трач за сваю песню  „I'll be standing” атрымала 90 балаў, заняўшы дзявятае месца.

У сёлетнім конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 краін - дзевяць дзяўчынак, двух хлопчыкаў і адзін гурт. Удзельнікам конкурсу было ад 9 да 14 гадоў.

Галасаванне гледачоў было падзелена на два этапы і праходзіла анлайн. Першы этап прайшоў у пятніцу да пачатку выступаў, другі - пасля выступаў удзельнікаў.

Музычны конкурс арганізаваля Першая праграма грамадскага Польскага тэлебачання. Падчас мерапрыемства выступілі таксама папярэднія польскія пераможцы дзіцячага конкурсу - Вікі Габар і Раксана Венгель.

аз