Беларуская Служба

Распачаўся ХVIII Гданьскі DocFilm Festival

01.12.2020 12:11
У конкурсную праграму былі адабраныя 15 кароткаметражных стужак. 
.
.Фота: @gdansk.docfilm.festival

30 лістапада распачаўся ХVIII Гданьскі DocFilm Festival. Праз эпідэмію каранавіруса мерапрыемства праходзіць у інтэрнэце, на MojeEkino.pl. На платформе можна азнаёміцца як з галоўнай конкурснай праграмай DocFilm Festival, у якой бяруць удзел стужкі з усяго свету, так і з нацыянальнай праграмай дакументальнага кіно.

У конкурсную праграму былі адабраныя 15 кароткаметражных стужак. Лепшыя з іх абярэ міжнароднае журы пад старшынствам рэжысёра Веслава Санеўскага.

Міжнародны гданьскі кінафестываль DocFilm праходзіць пад лозунгам «Годнасць і праца», – кажа яго мастацкі кіраўнік Томаш Жалтоўскі:

-У нашым конкурсе заўжды прысутнічаюць фільмы, якія ўпісваюцца ў гэты лозунг. Намагаўся знайсці нешта агульная для галоўнай конкурснай праграмы. І высветлілася, што розныя рэжысёры з розных краінаў звяртаюцца да тэмы складаных адносінаў у сям'і. Пераважная большасць карцін мае камеральны характар.

Сёлета фестываль распачаўся паказам стужкі «Па золата» рэжысёра Ксаверыя Стэфаніка. Усе конкурсныя фільмы даступныя на платформе на MojeEkino.pl. ХVIII Гданьскі DocFilm Festival да серады, 2 снежня.

iar/эж