Беларуская Служба

Заключаны ўсе неабходныя дамовы для пракладкі Baltic Pipe

01.12.2020 12:41
Плануецца, што газаправод будзе запушчаны 1 кастрычніка 2022 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneOil and Gas Photographer/ Shutterstock

Кампанія Gaz-System падпісала ўсе кантракты з падрадчыкамі на будаўнічыя працы ў сухапутнай і марской частках праекту Baltic Pipe, – паведаміў у аўторак, 1 снежня газатранспартны аператар. Таксама атрыманы поўны набор адміністрацыйных рашэнняў і дазволаў на пракладку газаправода.

Будаўніцтва падземных тунэляў для газаправода на польскім і дацкім узбярэжжах пачнецца вясной 2021 года, а пракладка газаправода па дне Балтыйскага мора пачнецца ўлетку. У сухапутнай частцы праекту Baltic Pipe Gaz-System падпісала ўсе кантракты з падрадчыкамі кампрэсарных станцый і газаправодаў. Заказаныя Кампрэсары для кампрэсарнай станцыі Baltic Pipe ужо змантаваныя, і цяпер праводзяцца завадскія выпрабаванні якасці і бяспекі. Першыя кампрэсары будуць пастаўленыя ў Польшчу ўжо ў снежні.

Baltic Pipe – гэта стратэгічны праект, які павінен стварыць новы маршрут пастаўкі прыроднага газу з Нарвегіі на рынкі Даніі і Польшчы і для канчатковых спажыўцоў у суседніх краінах. Газаправод зможа прапускаць да 10 мільярдаў кубічных метраў прыроднага газу штогод у Польшчу і 3 млрд кубаметраў з Польшчы ў Данію. Плануецца, што газаправод будзе запушчаны 1 кастрычніка 2022 года.

pap/эж