Беларуская Служба

Сярод палякаў расце ўзровень эканамічнай пісьменнасці

01.12.2020 15:29
Нацбанк Польшчы паведаміў, што 52% палякаў маюць эканамічныя веды на высокім або вельмі высокім узроўні.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneLisavetta/shutterstock.com

Так вынікае з, апублікаваных Нацыянальным банкам Польшчы, вынікаў даследавання эканамічнай дасведчанасці і ведаў.

На падставе сабранай інфармацыі, Нацбанк Польшчы паведаміў, што 52% палякаў маюць эканамічныя веды на высокім або вельмі высокім узроўні. Фінансавыя веды на сярэднім узроўні маюць 10%, а нізкія і вельмі нізкія – 14%.

Яцэк Майхэрэк з прэсавай службы Нацыянальнага банку Польшчы падкрэслівае, што адной з функцый установы з'яўляецца эканамічная адукацыя, а такія сацыялагічныя даследаванні дазваляюць даведацца, якія веды патрэбныя палякам:

-На жаль дагэтуль даволі распаўсюджана меркаванне, што эканамічная адукацыя даволі нудная, што яна не цікавая. Мы бачым гэта нават па нашых даследаваннях. Мы хочам змяніць гэты трэнд, дзякуючы даследаванню, зразумеем, што варта змяніць у падыходзе да эканамічнай адукацыі.

Аўтары сацыялагічнага даследавання сцвярджаюць, што палякі менш за ўсё ведаюць аб інвеставанні, вядзенні бізнесу і макраэканоміцы. Па гэтых пытаннях таксама выяўляецца самая нізкая адкрытасць насельніцтва да пашырэння ведаў.

iar/эж