Беларуская Служба

«Гатоўнасць Крамля вырашыць праблему пратэстаў у Беларусі ўзрастае»

02.12.2020 08:42
У гэтым перакананы намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.
,  29
Мінск, нядзеля 29 лістападаPAP/EPA/STR

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што гатоўнасць Крамля вырашыць праблему пратэстаў у Беларусі ўзрастае. Госць Polskie Radio 24 адзначыў, што змена расійскай палітыкі магла выклікаць рост антырасійскіх настрояў сярод беларусаў:

-Таму назіраецца змена ў палітыцы Масквы. Нядаўна адбыўся візіт Сяргея Лаўрова ў Мінск, які нагадваў пра неабходнасць выхаду з гэтага крызісу. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пасля магчымай змены Канстытуцыі ён таксама можа сысці з пасады. Таму відаць націскі, каб закончыць крызіс.

Пратэсты ў Беларусі працягваюцца амаль чатыры месяцы.

ав