Беларуская Служба

У Польшчы за апошнія суткі было зарэгістравана 13 855 новых заражэнняў каранавірусам

02.12.2020 11:31
З учорашняга дня 609 інфіцыраваных памерлі, а 25 391 выздаравеў.
Адзін з варшаўскіх шпіталяў PAP/Leszek Szymański

89 чалавек памерлі ад COVID-19, у той час як 520 чалавек памерлі з-за суіснавання COVID-19 з іншымі захворваннямі.

За апошнія суткі было праведзена больш за 42 000 тэстаў на наяўнасць віруса.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана больш за 1 мільён 13 тысяч інфекцый. Усяго памерлі больш за 18 000 інфіцыраваных і амаль 623 000 чалавек выздаравелі.

ав