Беларуская Служба

З суботы польскія кіроўцы не будуць абавязаны мець пры сабе правы кіроўцы

04.12.2020 08:38
Абавязак мець вадзіцельскае пасведчанне ўсё яшчэ будзе распаўсюджвацца на замежнікаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Toby_Parsons/pixabay.com/CC0

З суботы падчас праверкі польскія кіроўцы не будуць абавязаны мець пры сабе правы кіроўцы. Паліцыянт праверыць іх наяўнасць праз ІТ-сістэму цэнтральнай рэгістрацыі кіроўцаў. Абавязак мець вадзіцельскае пасведчанне ўсё яшчэ будзе распаўсюджвацца на замежнікаў.

Мяркуецца, што змены ў нарматыўныя дакументы ў першую чаргу зэканомяць час і спросцяць працэдуру кантролю.

Людзей, якія паспрабуюць увесці супрацоўнікаў міліцыі ў зман, падаючы ілжывыя дадзеныя альбо не захочуць іх прадастаўляць, могуць чакаць юрыдычныя наступствы.

Новаўвядзеннем могуць карыстацца толькі людзі, якія маюць польскія вадзіцельскія правы. Замежнікі, якія ўязджаюць у Польшчу, павінны памятаць, што яны па-ранейшаму абавязаны мець як сапраўднае пасведчанне кіроўцы, так і пасведчанне аб рэгістрацыі, а таксама пацверджанне страхоўкі на аўтамабіль.

ав