Беларуская Служба

Неўзабаве жыхары рэгіёну Памор’е будуць карыстацца энергіяй, атрыманай у марскім ветрапарку

14.01.2021 16:11
Кампанія Baltic Power плануе пастаўляць энергію ў амаль мільён хатніх гаспадарак на поўначы краіны.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Photo:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампанія Baltic Power, якая ўваходзіць у групу Orlen, падпісала пагадненне з кампаніяй Польскія энергетычныя сеткі (Polskie Sieci Elektroenergetyczne) аб падключэнні да энергетычнай сістэмы марскога ветрапарку ў Балтыйскім моры.

Старшыня PKN Orlen Даніэль Абайтэк паведаміў, што „ў бліжэйшыя гады кампанія плануе вырабляць у Памор'і электраэнергію, якая будзе пастаўляцца ў амаль мільён хатніх гаспадарак. Гэта велізарнае мерапрыемства, якое патрабуе значнага пашырэння сеткі перадачы на поўначы Польшчы”. Ён дадаў, што кантракт – гэта сігнал, што праект пераходзіць у павышаную стадыю падрыхтоўкі.

Група Orlen праводзіць падрыхтоўку да рэалізацыі марскога ветрапарку ў Балтыйскім моры магутнасцю да 1,2 ГВт. Інвестыцыя будзе размешчана прыблізна ў 23 кіламетрах ад берага.

аз