Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы пачалася вакцынацыя другой дозай вакцыны COVID-19

17.01.2021 14:01
Да гэтага часу першую дозу вакцыны атрымалі больш за 457 000 чалавек.
Эпідэмія каранавіруса PAP/Łukasz Gągulski

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў, што да гэтага часу каля 180 чалавек былі прышчэплены другі раз.

-Другой дозай прышчаплялі пункты, у якіх пацыенты атрымлівалі першую, між іншым, шпіталь МУС. На наступны тыдзень запланавана каля 50 тысяч другіх дозаў.

Да гэтага часу першую дозу вакцыны атрымалі больш за 457 000 чалавек. Медыцынскія работнікі прышчапляюцца ў першую чаргу. Прышчэпкі ў дамах састарэлых пачнуцца заўтра, а пажылыя людзі атрымаюць прышчэпкі на наступным тыдні.

ав