Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда і прэм'ер Маравецкі асудзілі затрыманне Навальнага

18.01.2021 11:03
Выпусціць палітыка заклікаў таксама міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaGrzegorz Jakubowski/KPRP/prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі асудзілі затрыманне Аляксея Навальнага ў Маскве. «Крокі расійскіх улад не могуць не мець уплыву на адносіны міжнароднай супольнасці з гэтай краінай», – напісаў Анджэй Дуда.

У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі напісаў, што затрыманне Навальнага – гэта спроба Крамля запужаць апазіцыю. «Еўрасаюз павінен адрэагаваць хутка і адназначна», – зазначыў Маравецкі. Ён заклікаў улады Расіі неадкладна вызваліць апазіцыйнага палітыка.

Выпусціць палітыка заклікаў таксама міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.

вс