Беларуская Служба

Настаўнікаў будуць прывіваць на першым этапе вакцынацыі супраць COVID-19

20.01.2021 15:34
Педагогаў плануюць прывіваць разам з супрацоўнікамі сілавых службаў.
        COVID-19.
Настаўнікаў будуць прывіваць на першым этапе вакцынацыі супраць COVID-19.PAP/Łukasz Gągulski

Настаўнікаў будуць прывіваць на першым этапе праграмы вакцынацыі супраць COVID-19. Кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык паведаміў, што ўрад скарэктаваў план вакцынацыі супраць каранавіруса.  

Міністр заявіў, што настаўнікі атрымаюць вакцыну адначасова з супрацоўнікамі сілавых службаў:

- Настаўнікі былі ўзятыя пад увагу на першым этапе вакцынацыі. Іх будуць прывіваць разам з супрацоўнікамі сілавых службаў, функцыянерaмi, вызначанымi, чыноўнікaмi. Супакойваю, настаўнікі не былі адлічаныя з першага этапу.

 Пасля ўнесеных зменаў першы этап Нацыянальнай праграмы вакцынацыі супраць COVID-19 быў падзелены на тры часткі. Напачатку будуць прывіваць людзей, якім больш за 60 гадоў, затым асобы з хранічнымі захворваннямі, а ў канцы першага этапу – супрацоўнікаў сілавых службаў і настаўнікаў.

аз