Беларуская Служба

Зарплаты на прадпрыемствах выраслі, але занятасць упала

21.01.2021 15:34
У снежні сярэдні заробак на польскіх прадпрыемствах павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 6,6%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У снежні сярэдні заробак на прадпрыемствах, дзе працуюць больш за 9 чалавек, павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 6,6%. Аднак занятасць скарацілася на 1 працэнт, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Эканаміст PKO Bank Polski Уршула Крыньска(Urszula Kryńska) сказала, што снежаньскія дадзеныя, датычныя рынку працы станоўча здзівілі:

- Напрыканцы году сярэдняя зарплата на прадпрыемствах вырасла на 6,6% у параўнанні з мінулым годам. Месяцам раней гэты рост складаў менш, чым 5%. Гэтае паскарэнне звязанае з перадсвяточным перыядам і часовым адкрыццём гандлёвых цэнтраў і паслугаў.

Уршуля Крыньска дадала, што дадзеныя аб занятасці таксама былі лепшымі, чым чакалася:

- Сярэдняя занятасць на прадпрыемствах была на 1% ніжэйшая ў параўнанні з мінулым годам. Цягам месяца яна павысілася на 10 тысяч штатаў. Гэта сведчыць пра замарожванне рынку працы. Стан эканомікі на канец года сведчыць пра тое, што частка стратаў, выкліканых пандэміяй была адмененая.

Са студзеня па снежань 2020 года сярэдняя заработная плата ў сектары прадпрыемстваў павялічылася на 4,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года, а сярэдняя занятасць - зменшылася на 1,1%.

аз