Беларуская Служба

У Польшчы дарожныя службы змагаюцца з лёдам

24.01.2021 11:47
Урад звярнуўся з просьбай больш асцярожна ездзіць.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by David Mark from Pixabay/CC0

Генеральная дырэкцыя нацыянальных дарог ды аўтамагістраляў (GDDKiA) паведаміла, што ўсе дарогі праязныя.

Галоўнае ўпраўленне нацыянальных дарог і аўтамамагістраляў паведаміла, што ў нядзелю на нацыянальнай сетцы дарог працуюць 98 машын зімовага тэхнічнага абслугоўвання. Умовы надвор'я ўплываюць на дарожны рух у большасці ваяводстваў краіны.

У паморскіх і заходнепаморскіх раёнах імжа. Там цэлы дзень ішоў моцны снег, а ўначы чакаецца змяншэнне колькасці ападкаў. Снег ды снег з дажджом ішоў таксама ў Ніжняй Сілезіі, Сілезіі ды Апольскім рэгіёне.

У Заходнепаморскім, Куяўска-Паморскаім, Мазавецкім, Свентакшыскім, Малапольскім, Сілеўзскім ваяводствах чакаюцца дажджы. У Паморскім ваяводстве моцныя туманы.

Ноччу галалёд чакаецца ў Любускім, Заходнепаморскім, Паморскім, Куяўска-Паморскім, Вялікапольскім, Лодзкім ваяводствах, на захадзе і поўначы Мазовіі, а таксама ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве.

GDDKiA звяртаецца да кіроўцаў з просьбай ездзіць асцярожна.