Беларуская Служба

Рэстараны масава ігнаруюць агульнанацыянальны каранцін

25.01.2021 09:14
З ацэнак урада вынікае, што ў выходныя было адкрыта некалькі дзясяткаў рэстаранаў.
Ілюстрацыя PAP/Jakub Kaczmarczyk

Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогіяў Польшчы Вольга Семянюк заявіла, што ўрад патрабуе, каб прадпрымальнікі выконвалі закон. Частка рэстаранаў вырашылі адкрыцца для кліентаў на мінулым тыдні, нягледзячы на забарону.

Намеснік міністра Вольга Семянюк заявіла ў эфіры тэлебачэння TVP1, што ўрад мае права патрабаваць ад прадпрымальнікаў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку падчас пандэміі, падпарадкоўвацца ўведзеным эпідэмічным правілам.

З ацэнак урада вынікае, што ў выходныя было адкрыта некалькі дзясяткаў рэстаранаў, – распавяла Вольга Семянюк. Такім чынам, яна пракаментавала паведамленні польскіх СМІ аб значна большай колькасці ўстаноў грамадскага харчавання, якія парушаюць забарону на паўнавартасную працу:

-Жахлівая інфармацыя пра больш чым 20 тысяч такіх устаноў, якія працавалі ў выходныя, выклікаюць шок. Аднак урад валодае дадзеным толькі пра 70-80 устаноў грамадскага харчавання, якія парушылі эпідэмічныя абмежаванні на мінулых выходных.

У Польшчы да 31 студзеня дзейнічаюць нормы агульнанацыянальнага каранціну. Установы грамадскага харчавання могуць выдаваць стравы толькі на вынас.

iar/эж