Беларуская Служба

Амаль 6 тысяч пунктаў вакцынацыі пачынаюць працу ў Польшчы

25.01.2021 10:47
Чакаецца, што да канца першага квартала супраць каранвіруса Sars-Cov-2 будуць прышчэплены больш за 3 мільёны чалавек.
Ілюстрацыя PAP/Wojtek Jargiło

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык паведаміў, што сёння, 25 студзеня, да 12.00 прышчэпкі супраць COVID-19 паступяць у 5873 пункты вакцынацыі. Палітык дадаў, што сёння масаваю вакцынацыю пачалі ў 2793 установах:

-Больш за ўсё прышчэпак будзе зроблена заўтра. Мы рэалізавалі вялікі лагістычны скачок. Пачаткова мелі некалькі соцень пунктаў, дзе вакцыну атрымлівалі медыкі, «нулявая група». На гэтым тыдні запрацуюць ужо амаль 6 тысяч пунктаў вакцынацыі. 

У панядзелак, 25 студзеня, у Польшчы пачалася вакцынацыя людзей старэйшых за 70 гадоў. Чакаецца, што да канца першага квартала супраць каранвіруса Sars-Cov-2 будуць прышчэплены больш за 3 мільёны чалавек.

iar/эж

Праблемы з Нацыянальнай праграмай вакцынацыі

19.01.2021 12:01
Супрацоўнікі фармацэўтычных кампаній прывіваюцца супраць COVID-19 разам з медыкамі.

Прэм’ер Польшчы заклікаў Еўракамісію ўмяшацца па справе паставак вакцыны

20.01.2021 09:33
«Гаворка ідзе аб забеспячэнні празрыстасці і прадказальнасці працэсу вакцынацыі», - падкрэсліў Матэвуш Маравецкі.

Да канца сакавіка Польшча зможа прышчапіць 3,3 мільёна чалавек

22.01.2021 08:54
Гэта звязана з павелічэннем колькасці пастаўшчыкоў вакцын, што дазволіць паскорыць рэалізацыю праграмы вакцынацыі ў другім квартале гэтага года.