Беларуская Служба

27 студзеня адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр Галакосту

27.01.2021 09:21
Галоўнай тэмай адзначэння 76-й гадавіны вызвалення лагера стаў лёс дзяцей-вязняў. У Аўшвіцы было забіта больш за 200 тысяч малых.
Малыя вязні Асвенціма Фота: EPA/www.auschwitz.org/HANDOUT

27 студзеня 1945 года,76 гадоў таму, Савецкая Армія вызваліла нямецкі канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў. Праз эпідэмію каранвіруса адзначэнне гэтай трагічнай гадавіны ўпершыню праходзяць выключна ў Сеціве.

Падчас трансляцыі жалобнай цырымоніі будуць прадстаўлены ўспаміны двух вязняў лагера – Здзіславы Уладарчык і Аніты Ляскер-Вольфіш. Слова возьмуць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, амбасадары Ізраіля і Расіі. Пасля прадстаўнікі чатырох канфесій правядуць жалобную малітву.

Дырэктар музею Аушвіц-Біркенаў Пётр Цывіньскі, ускладзе кветкі і свечкі каля Міжнароднага мемарыяла ахвярам Галакосту на руінах былых крэматорыяў. Пасля цырымоніі запланаваная онлайн-дыскусія: «Уплыў вайны і Галакосту на фарміраванне ідэнтычнасці дзіцяці».

Галоўнай тэмай адзначэння 76-й гадавіны вызвалення лагера стаў лёс дзяцей-вязняў. У Аўшвіцы было забіта больш за 200 тысяч дзяцей.

Па падліках навукоўцаў, у Асвенціме было дэпартавана па меншай меры 232 тысяч. дзяцей, з іх прыкладна 216 тыс. былі габрэямі,11 тыс. цыганамі, 3 тыс. палякамі, і каля 1 тысячы беларусамі.

Немцы заснавалі лагер смерці Асвенцім у 1940 годзе. Цягам пяці гадоў існавання лагера нацысты забілі там больш за мільён чалавек, у асноўным габрэяў, але таксама палякаў, цыганоў і савецкіх ваеннапалонных.

iar/эж

Лёс вязняў-дзяцей – лейтматыў адзначэння 76-ай гадавіны вызвалення Асвенціма

26.01.2021 15:26
На падставе ацэначных дадзеных мяркуецца, што ў лагер дэпартавана было не менш за 232 тыс. дзяцей і непаўналетніх.

Музей Галіцыі ў Кракаве падрыхтаваў дзве новыя выставы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту

27.01.2021 07:12
Асновай для новай пастаяннай выставы стаў лёс дзесяці яўрэяў, якія выраслі ў міжваеннай Польшчы.