X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Колькасць новых каранавірусных інфекцый у Польшчы расце

23.02.2021 14:07
У бальніцах павялічылася колькасць ложак і апаратаў ШВЛ, занятых пацыентамі з COVID-19.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч (Wojciech Andrusiewicz) сказаў, што ў Польшчы назіраецца сістэматычнае павелічэнне колькасці каранавірусных інфекцый. Штотыдзень іх колькасць павялічваецца на 30-31%. У параўнанні з мінулым тыднем сёння прыбыло каля 1 100 новых інфекцый.

Міністэрства аховы здароўя раніцай паведаміла пра 6 310 новых выпадкаў. Войцех Андрусевіч заявіў, што хваля заражэння будзе нарастаць, але яе тэмп будзе вызначацца захаваннем правілаў санітарнага рэжыму:

- Гэта асноўны паказчык, які вырашае пра тое, які рост новых інфекцый будзе фіксавацца ў бліжэйшым часе. Калі нашае стаўленне да санітарных абмежаванняў будзе неадказнае, што рост будзе хуткі. Калі мы будзем прытрымлівацца абмежаванняў, то сутачны рост можа складаць у сярэднім 10-12 тысяч новых інфекцый.

Войцех Андрусевіч звярнуў увагу на тое, што ў бальніцах павялічылася колькасць ложак і апаратаў ШВЛ, занятых пацыентамі з COVID-19 (13 350 занятых ложак і 1 347 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх).

У цяперашні час найбольшае павелічэнне колькасці новых інфекцый зафіксаванае ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве.

аз