Беларуская Служба

З пачатку пандэміі польская дзяржава аказала дапамогу культурным установам у памеры 1 млрд 330 млн еўра

25.02.2021 08:58
Дапамогай ахоплены, у прыватнасці, органы мясцовага самакіравання, прадпрымальнікі і няўрадавыя арганізацыі, якія вядуць культурную дзейнасць. 
Аўдыё

З пачатку пандэміі польская дзяржава аказала дапамогу культурным установам у памеры 6 млрд злотых (больш за 1 млрд 330 млн еўра). Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Польшчы Пётр Гліньскі.

Ён адзначыў, што фінансавая падтрымка культурнага сектара ўяўляе сабой шматгранную праграму, накіраваную на ўсе сферы айчыннай культуры.

Фонд падтрымкі культуры ўяўляе сабой пакет дапамогі абʼёмам у 400 млн злотых (амаль 87 млн еўра). Гэтай дапамогай ахоплены, у прыватнасці, органы мясцовага самакіравання, прадпрымальнікі і няўрадавыя арганізацыі, якія вядуць культурную дзейнасць у галіне тэатра, музыкі і танцаў.


вс