Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да хвалі паводак

26.02.2021 07:54
Урад запэўнівае, што краіна гатовая да павышэння ўзроўню вады ў раках пасля зімы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарSukpaiboonwat/shutteerstock.com

Канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы абяцае павялічыць у гэтым годзе сродкі, якія выдзяляюцца на падтрыманне гідратэхнічнай інфраструктуры. У Сейме дэпутаты выслухалі справаздачу ўрада аб стане падрыхтоўкі да магчымай хвалі паводак у краіне.

Канцылярыя прэм'ер-міністра паведамляе ў Twitter, што сёлета на падтрыманне гідратэхнічнай інфраструктуры плануецца вылучыць 450 мільёнаў злотых. У мінулым годзе гэты бюджэт склаў 312 мільёнаў злотых, а ў 2019 - 349 мільёнаў злотых. За сітуацыяй назіраюць больш за 1000 асоб. Дзяжурствы аператыўных цэнтраў праходзяць кругласутачна.

У рамках абароны ад паводак верхняй Віслы 111 мільёнаў злотых былі вылучаныя на абарону гарадоў Сандомеж і Тарнобжэг, якія за мінулыя гады пацярпелі ад цяжкіх паводак. У рамках абароны ад паводак рэгіёну цэнтральнай і ніжняй часткі ракі Одэр было выдзелена больш за 557 мільёнаў злотых на працу па мадэрнізацыі на мяжы з Нямеччынай. Мільёны злотых будуць выдзеленыя таксама на пабудову вадасховішчаў у рэгіёнах, якія традыцыйна знаходзяцца пад пагрозай моцных паводак.

IAR/аев