Беларуская Служба

Больш за 12 тысяч выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

27.02.2021 14:17
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што трэцяя хваля эпідэміі каранавіруса ўяўляе сур'ёзную пагрозу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Leszek Szymański

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 12100 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі яшчэ 286 чалавек. Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана ў цэнтральным, Мазавецкім ваяводстве. За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена каля 57 тысяч тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што трэцяя хваля эпідэміі каранавіруса ўяўляе сур'ёзную пагрозу:

-Трэба рэальна ставіцца да гэтага. Надыходзіць сурʼёзная небяспека ў выглядзе трэцяй хвалі. Дастаткова зараз паглядзець, што адбываецца на поўдзень ад нас – у Чэхіі і Славаччыне. Гэтыя краіны зараз мацней за ўсіх адчуваюць трагічныя наступствы трэцяй хвалі эпідэміі ў Еўропе.

Станам на 27 лютага, у Польшчы пацверджана больш за 1 млн 697 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерла 43,5 тысячы жыхароў Польшчы.

iar/эж