Беларуская Служба

Польшча адзначыла палякаў ва Украіне высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі

28.02.2021 07:15
Цырымонія адбылася ў будынку Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Львове.
Order Zasługi Rzeczpospolitej Polskiej
Order Zasługi Rzeczpospolitej Polskiejwikipedia.pl

У Львове заслужаныя прадстаўнікі польскай супольнасці і рыма-каталіцкага духавенства ва Украіне атрымалі польскія дзяржаўныя ўзнагароды – Афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі Рэспублікі Польшча», Рыцарскі крыж ордэна «За заслугі Рэспублікі Польшча» і Залаты крыж Заслугі Рэспублікі Польшча.

Цырымонія адбылася ў будынку Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Львове.

Ад імя Прэзідэнта РП Анджэя Дуды ордэны ўручыў дзяржсакратар у Канцылярыі Прэзідэнта Адам Квяткоўскі ў суправаджэнні пасла Польшчы ва Украіне Барташа Ціхоцкага і генеральнага консула ў Львове Элізы Дзвонкевіч.

Высокімі ўзнагародамі былі ўзнагароджаны васямнаццаць чалавек, у т.л. за выдатныя заслугі перад польскай супольнасцю ва Украіне, за папулярызацыю польскай культуры, адукацыі і нацыянальных традыцый.

Ад імя ўзнагароджаных падзякаваў ксёндз Юзаф Паўлічак.

«Для нас гэта вялікая радасць, што вы памятаеце пра касцёл і палякаў тут, ва Украіне. Мы атрымліваем не толькі медалі, а таксама канкрэтную разнастайную дапамогу ад Польшчы», – сказаў генеральны вікарый Львоўскай архідыяцэзіі.

Таксама былі ўручаны значкі «Заслужаны для польскай культуры» і медалі «Ахоўнік месцаў нацыянальнай памяці» ад Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны.

яс