Беларуская Служба

Люблін абраны Еўрапейскай сталіцай моладзі 2023 г.

28.02.2021 15:20
Упершыню польскі горад абраны Еўрапейскай сталіцай моладзі.
Lublin
LublinShutterstock/ Michal Ludwiczak

Люблін стане Еўрапейскай сталіцай моладзі ў 2023 годзе. Горад быў вылучаны незалежнай платформай Еўрапейскім моладзевым форумам, якая аб'ядноўвае больш за 100 нацыянальных прадстаўніцтваў і моладзевых арганізацый Еўропы.

За званне Еўрапейскай сталіцы моладзі 2023 года спаборнічалі Бая-Марэ (Румынія), Ізмір (Турцыя), Казань (Расія), Львоў (Украіна), а таксама Познань і Люблін.
Бюджэт мерапрыемстваў, звязаных са званнем Еўрапейскай сталіцы моладзі, у 2021-2023 гадах плануецца прыблізна ў 27 мільёнаў злотых ($7 млн 250 тысяч), а ў 2023 годзе – больш за 13 мільёнаў злотых ($4млн).
Праграма ўключае 73 асноўныя мерапрыемствы і праграмы, падзеленыя на тры секцыі: горад для моладзі, моладзь для горада, моладзь і горад.

Запланаваныя, між іншым, спецыяльныя выданні буйных люблінскіх фестываляў, напрыклад «Ноч культуры», фестываль «Розныя гукі» (Inne Brzmienie), «Карнавал майстроў» (Carnaval Sztukmisztrów) і спартыўныя мерапрыемствы.

Люблінскія моладзевыя арганізацыі рыхтуюць свае праекты ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі. Замежныя студэнты арганізуюць глабальную вёску, дзе прадэманструюць культуру розных краін. Маладзёжная ліга Люблінскага гарадскога савета ўручыць узнагароду за прыхільнасць дзецям і моладзі. Маладыя людзі таксама арганізуюць дзень нараджэння Любліна 15 жніўня 2023 года, у чарговую гадавіну заснавання горада.

яс