Беларуская Служба

Мінадукацыі: Вакцынацыя настаўнікаў – рэальны шанец на вяртанне вучняў у школы

01.03.2021 10:02
Міністр адукацыі і навукі запэўніў, што да 15 сакавіка, усе ахвотныя настаўнікі і выкладчыкі павінны быць прышчэпленыя.
M     .
Mіністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк.Foto: PR24/DB

Вакцынацыя настаўнікаў  -  рэальны шанец на вяртанне вучняў у школы, а студэнтаў - ва ўніверсітэты, заявіў міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) у эфіры Польскага радыё 24.

Ён запэўніў, што максімум да 15 сакавіка, усе ахвотныя настаўнікі і выкладчыкі павінны быць прышчэпленыя:

- Гэта, у сваю чаргу, дае шанец на тое, каб у стабільнай эпідэмічнай сітуацыі і пры станоўчай ацэнцы эпідэміёлагаў, вяртацца да стацыянарнай навукі класаў 4-8 базавых школаў і вучняў сярэдніх школаў, а таксама студэнтаў ВНУ. Я перакананы, што ў выпадку стабільнай сітуацыі мы зможам пашырыць таксама стацыянарнае навучанне студэнтаў і вярнуцца да стацыянарных летніх экзаменаў.

Нагадваем, з сённяшняга дня з-за пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі ў рэгіёне вучні 1-3 класаў базавых школаў у Вармінска-мазурскім ваяводстве зноў вярнуліся да дыстанцыйнага навучання. Старэйшыя класы па ўсяе Польшчы надалей вучацца дыстанцыйна.

аз