Беларуская Служба

Польшча задумваецца над пакупкай кітайскай вакцыны

02.03.2021 08:57
Акрамя таго, польская фармацэўтычная прамысловасць гатовая вырабляць вакцыны супраць COVID-19 па замежных ліцэнзіях. 
Эпідэмія каранавіруса ў свецеPAP/EPA/FRANCIS R. MALASIG

У сераду на пасяджэнні ўрадавай групы па кіраванні крызіснымі сітуацыямі будзе абмяркоўвацца магчымасць набыцця кітайскай вакцыны, заявіў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Ён таксама падкрэсліў, што польская фармацэўтычная прамысловасць гатовая вырабляць вакцыны супраць COVID-19 па замежных ліцэнзіях. Міністр растлумачыў, што ўрад імкнецца «як мага хутчэй прышчапіць вялікую частку насельніцтва».

«Мы ведаем, што іншыя краіны ЕС таксама шукаюць такую магчымасць. Пагадненне, падпісанае Еўрапейскай камісіяй з вытворцамі, аказалася неэфектыўным», – ацаніў Блашчак.

Ён таксама згадаў зварот кіраўніка ўрада Матэвуша Маравецкага да вытворцаў вакцын з просьбай прадаставіць ім ліцэнзію на іх вытворчасць айчынным вытворцам. «Мы гатовыя да гэтага, у нас ёсць адпаведны патэнцыял», – ацаніў Блашчак.

ав