Беларуская Служба

У Польшчы хочуць павысіць пакаранне для экалагічных злачынцаў

02.03.2021 13:09
Да 25 гадоў пазбаўлення волі будзе пагражаць экалагічным злачынцам, дзеянні якіх прывялі да пагрозы здароўю альбо смерці грамадзян.
.    .
Экалогія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:thommas68/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да 25 гадоў пазбаўлення волі будзе пагражаць экалагічным злачынцам, дзеянні якіх прывялі да пагрозы здароўю альбо смерці грамадзян – гэта адна з некалькіх прапаноў па зменах, прадстаўленых Міністэрствам клімату.

Польскі міністр па справах клімату Міхал Куртыка паведаміў, што падрыхтаваныя прапановы па сістэмных зменах. Яны датычацца як Крымінальнага кодэкса, так і Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў:

-Іх мэта – павысіць камфорт нашага супольнага жыцця, нашага ўзаемадзеяння з прыродай. Гэтыя змены будуць прадстаўленыя ў выглядзе праекту. Мы кансультаваліся з галоўным інспектарам па ахове навакольнага асяроддзі і Мінюстам. Мы хочам супрацьстаяць экалагічным злачынствам у нашай краіне.

Змены, прапанаваныя міністэрствам, таксама прадугледжваюць увядзенне выплаты кампенсацый экалагічнымі злачынцамі – ад 10 тысяч да 10 мільёнаў злотых. Таксама будуць павышаныя штрафныя санкцыі за засмечванне лясоў – ад 500 да 5000 злотых.

ав