Беларуская Служба

У Польшчы будуць вырабляць вакцыну ад COVID-19 амерыканскай кампаніі Novavax

03.03.2021 12:19
Працэс перадачы тэхналогіяў і яго адабрэнне будуць завершаны ў першай палове года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Mongkolchon Akesin

Польская біятэхналагічная кампанія Mabion намерана вырабляць вакцыну супраць COVID-19 амерыканскай кампаніі Novavax у Польшчы. Прэзідэнт Польскага фонду развіцця Павел Борыс напісаў у Twitter, што фонд будзе фінансаваць інвестыцыі ў вытворчасць вакцыны.

Кіраўніцтва Mabion абвясціла, што заключыла пагадненне з амерыканскай кампаніяй Novavax аб перадачы тэхналогіяў і тэхнічных выпрабаваннях. Сёння яна таксама падпісала пагадненне з Польскім фондам развіцця аб інвестыцыях да 40 мільёнаў злотых на павелічэнне вытворчых магутнасцяў. Згодна з прагнозамі Mabion, працэс перадачы тэхналогіяў і яго адабрэнне будуць завершаны ў першай палове года.

Асноўны намер бакоў кантракту – у выпадку працягу вытворчай кааперацыі – магчымасць уключэння кампаніі Mabion у вытворчую сетку Novavax у сферы камерцыйнай вытворчасці вакцыны. Дзеля гэтага спатрэбяцца дадатковыя дамоўленасці адносна тэхнічных, фінансавых ды іншых пытанняў.

ПАД/нг

Рашэнне аб набыцці кітайскай вакцыны яшчэ не прынята

03.03.2021 09:14
Сёння гэтае пытанне разглядаецца на паседжанні групы антыкрызіснага кіравання.

Праца над польскай вакцынай супраць COVID-19 нерэнтабельная

03.03.2021 14:07
Нават, калі б улады знайшлі на гэта грошы, то польская вакцына паявілася б на рынку занадта позна.