Беларуская Служба

Дарадцы прэзідэнтаў Польшчы, Літвы і Украіны сустракаюцца для абмеркавання пытанняў бяспекі

04.03.2021 09:46
Сярод тэм – сумесныя вайсковыя вучэнні і напружанасць у суседняй Беларусі.
Павел СолахКрыніца: Польскае Радыё

Сустрэча пачалася ў сераду, 3 сакавіка, ўвечары з працоўнай вячэры, паведаміў Павел Салох, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN). У чацвер у раскладзе запланаваныя дыскусіі, пленарныя пасяджэнні і сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведаміў Салох журналістам. Сярод тэм – сумесныя вайсковыя вучэнні і напружанасць у суседняй Беларусі.

Варшаўскія перамовы адбываюцца паводле дамоўленасцяў дасягнутых на відэаканферэнцыі міністраў замежных спраў трох краін у канцы студзеня.

Аднак, яшчэ ў ліпені мінулага года высокапастаўленыя дыпламаты з Польшчы, Літвы і Украіны сустрэліся для трохбаковых перамоваў ва ўсходнім польскім горадзе Люблін, каб абмеркаваць рэгіянальную бяспеку і намаганні па барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Тагачасны міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў на прэс-канферэнцыі, заявіў што тры краіны імкнуцца «стварыць гнуткую і эфектыўную платформу супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе», у тым ліку з дапамогай рэгулярных трохбаковых сустрэч.

iar/pap/эж