Беларуская Служба

Польшчу «накрывае» трэцяя хваля эпідэміі каранавіруса

04.03.2021 11:47
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска лічыць, што ў Польшчы назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту колькасці новых выпадкаў хваробы.
Ілюстрацыя PAP/EPA/Rodrigo Sura

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 15250 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 289 пацыентаў. Найбольшая колькасць новых заражэнняў – больш за 2,5 тысячы – зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска лічыць, што ў Польшчы назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту колькасці новых выпадкаў хваробы:

-Калі параўноўваць тыдзень да тыдня, мы бачым прырост 3 тысячы новых выпадкаў. Трэцяя хваля эпідэміі набірае моц. Штораз больш пацыентаў з каранавірусам трапляе ў лякарні, за мінулыя суткі маем 400 такіх выпадкаў. Па ўсёй Польшчы ў лякарнях налічваецца больш за 16 тысяч «ковідных» пацыентаў.

Станам на 4 сакавіка, у Польшчы агулам было пацверджана больш за 1 млн 750 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Больш за 44,5 тысяч жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж

Польскі ўрад паведаміў пра амаль 15,7 тыс новых захворванняў на COVID-19

03.03.2021 15:23
Ратунак – у вакцынацыі. Да канца канікулаў усе ахвотныя павінна быць прышчэпленыя.

Год таму ў Польшчы быў атрыманы першы пазітыўны аналіз на каранавірус

04.03.2021 11:31
Што выратавала жыццё нулявога пацыента? – задаецца пытаннем выданне Gazeta Wyborcza.