Беларуская Служба

Часовы шпіталь у Варшаве павялічвае колькасць ложкаў для пацыентаў з COVID-19

05.03.2021 09:56
У цяперашні час бальніца можа прыняць 300 чалавек, паведаміў у пятніцу дырэктар установы Артур Зачыньскі.
Шпіталь у Шчэціне PAP/Marcin Bielecki

Часовы шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве (PGE Narodowy) павялічвае колькасць ложкаў для пацыентаў з COVID-19. У чацвер іх было каля 180. У цяперашні час бальніца можа прыняць 300 чалавек, паведаміў у пятніцу дырэктар установы Артур Зачыньскі.

Доктар Артур Зачыньскі адзначыў, што новая хваля пандэміі азначае, што некаторыя бальніцы запоўненыя. Таму, падкрэсліў ён, у часовай бальніцы PGE Narodowy павінны быць падрыхтаваны ложкі на выпадак раптоўнага павелічэння захворванняў.

Зачыньскі паведаміў, што ў чацвер у яго ўстанове было шпіталізавана 180 чалавек.

ав