Беларуская Служба

Рэлігійнасць палякаў зніжаецца

05.03.2021 16:22
Гэта вынікае з дакладу «Касцёл у Польшчы», прадстаўленага Каталіцкім інфармацыйным агенцтвам.
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

Рэлігійнасць палякаў зніжаецца, але павольней, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Гэта вынікае з дакладу «Касцёл у Польшчы», прадстаўленага Каталіцкім інфармацыйным агенцтвам.

Паводле справаздачы, больш за 90% палякаў лічыць сябе вернікамі. Аднак, калі ў 1990 годзе палова з іх удзельнічала ў нядзельнай імшы, то ў 2019 г. – 36,9%.

Дырэктар Цэнтра даследавання грамадскай думкі, прафесар Міраслава Грабоўска кажа, што польскія сем'і сталі менш рэлігійнымі. Такое даследаванне было праведзена на групе 19-гадовай моладзі.

-У 2018 годзе толькі 30% даследаваных казалі, што іх бацькі хочуць, каб яны хадзілі ў касцёл. 22 гады таму іх была палова. На працягу 22 гадоў знікла 20%, якім залежыць, каб іх дзеці, ужо маладыя людзі, былі практыкуючымі вернікамі.

Менш школьнікаў таксама наведваюць урокі рэлігіі. У 2010 годзе гэта было 90%, цяпер – 70%.

Паводле дадзеных Інстытута статыстыкі Каталіцкай Царквы, кожны дзясяты паляк лічыць сябе глыбока веруючым.

ав