Беларуская Служба

У яшчэ адным ваяводстве Польшчы ўведзеныя абмежавальныя меры з-за каранавіруса

05.03.2021 15:20
Рашэнні, звязаныя з функцыянаваннем рэгіёнаў, будуць прымацца штотыдзень.
Міністр адукацыі Адам НядзельскіPAP/Radek Pietruszka

У Паморскім ваяводстве будуць закрыты аб'екты культуры і спорту; дзейнасць гандлёвых цэнтраў будзе абмежаваная. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 13 сакавіка, і кожны тыдзень будуць прымацца рашэнні, што рабіць далей, – заявіў у пятніцу міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.

Такім чынам абмежавальныя меры закрануць два ваяводствы: Паморскае і Вармінска-Мазурскае. У другім да канца тыдня вучні 1-3 класаў будуць вучыцца дыстанцыйна, а з 15 да 28 сакавіка навучанне ў малодшых класах будзе гібрыдным (тыдзень дома, тыдзень у школе) у абодвух ваяводствах.

Астатнія рэгіёны функцыянуюць без змен.

ав