Беларуская Служба

У Польшчы рушыла акцыя «Чыстая рака 2021»

06.03.2021 10:09
Агульнанацыянальныя акцыя «Чыстая рака» упершыню адбылася ў 2019 годзе, усё пачалося з намеру ачысціць Буг.
Ілюстрацыя PAP/Darek Delmanowicz

Найбуйнейшая агульнанацыянальная акцыя па ачыстцы рэк – ініцыятыва рэдакцыі часопісу «Зямля Буга». На старонцы operacjarzeka.pl ужо могуць рэгістравацца мясцовыя ініцыятыўныя групы. Пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках аўтар індыі акцыі Даніэль Пароль:

-Кожны штаб, які зарэгістраваўся на сайце з 5 сакавіка праходзіць працэс зацвярджэння. Пасля гэтага валанцёры могуць запісвацца да іх. Праз эпідэмічныя абмежаванні пакуль мы не ведаем дакладна як будзе праходзіць акцыя, але неўзабаве ўсё высветлім.

Штабы валанцёраў атрымаюць неабходнае абсталяванне – мяшкі і пальчаткі. У іх абавязкі таксама ўваходзіць арганізацыя збору адходаў. Агульнанацыянальныя акцыя «Чыстая рака» упершыню адбылася ў 2019 годзе. Усё пачалося з намеру ачысціць Буг і яго прытокі, пазней акцыя прыдбала агульнанацыянальны маштаб.

iar/эж