Беларуская Служба

Магчыма, вучні ў Польшчы вернуцца ў школу праз чатыры тыдні

07.03.2021 08:57
 Як толькі трэцяя хваля пандэміі пачне паніжацца, можна будзе адкрыць школы для ўсіх вучняў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Syda Productions

Магчыма, вучні ў Польшчы вернуцца ў школу пасля Вялікадня. Аб гэтым заявіў намеснік міністра навукі і адукацыі Томаш Жымкоўскі.

Паводле ягоных словаў, функцыянаванне 1-3 класаў паказвае, што вучні не распаўсюджваюць каранавіруса. Як толькі трэцяя хваля пандэміі пачне падаць, можна будзе адкрыць школы для ўсіх вучняў. «На наш погляд, можа быць магчымым адкрыццё школ пасля Вялікадня. Аднак сітуацыя дынамічная, таму цяжка прадбачыць, што адбудзецца праз два-тры тыдні«, – дадаў Жымкоўскі.

Дыстанцыйнае навучанне ў 1-3 класах з-за вялікай колькасці інфекцыяў вернутае ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве. З 15 сакавіка ў Паморскім ваяводстве, дзе ўзровень захворвання таксама вельмі высокі, вучні пачатковых класаў пераходзяць на гібрыднае навучанне.

ІАР ПР/нг