Беларуская Служба

У Польшчы развіталіся з Кшыштафам Краўчыкам

10.04.2021 17:21
Вядомы музыка пахаваны ў Гротніках, дзе жыў спявак.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Grzegorz Michałowski

У Лодзі прадстаўнікі ўлады, сябры, мастакі і прыхільнікі развіталіся з легендай польскай музыкі Кшыштафам Краўчыкам. Пахаванне мела дзяржаўны характар. Урачыстасць пачаліся з пахавальнай імшы ў саборы Лодзі.

Побач з труной Кшыштафа Краўчыка была выстаўлена ганаровая варта. Развітацца з музыкам прыйшла сям'я ды сябры Кшыштафа Краўчыка, а таксама яго прыхільнікі.

З-за абмежаванняў, звязаных з пандэміяй, большасць людзей не змагла ўвайсці ў сабор, натоўп сабраўся вакол храма. Як зазначылі фаны ў інтэрв'ю рэпарцёру Польскага радыё, ім трэба было сёння прыехаць сюды, бо гэта развітанне з легендарным музыкам, гітарыстам і кампазітарам, якога звалі "польскім Элвісам".

Труна з целам мастака была апушчана ў зямлю на парафіяльных могілках у Гротніках, а 15-й гадзіне, недалёка ад Лодзі, дзе жыў Кшыштаф Краўчык. Над магілай прагучаў ганаровы залп.

Спявак памёр 5 красавіка - у велікодны панядзелак - ва ўзросце 74 гадоў.

ПР/юл