Беларуская Служба

Ёсць затрыманыя і аштрафаваныя ўдзельнікі пратэсту ў Варшаве

11.04.2021 08:57
Пратэст адбыўся на пляцы Пілсудскага ў Варшаве, дзе праходзіла частка ўрачыстасцяў 11 гадавіны Смаленскай катастрофы. 
Помнік ахвярам Смаленскай катастрофы ў ВаршавеPAP/Leszek Szymański

У сувязі з суботнім пратэстам, які прайшоў побач з пл. Пілсудскага ў Варшаве, паліцыя перапісала дадзеныя 295 чалавек. 11 чалавек былі затрыманыя (іх усіх адпусцілі), 19 аштрафаваныя. У суд будзе накіравана 193 хадайніцтвы аб пакаранні, – заявіў у нядзелю агенцтву PAP прэс-сакратар штаба паліцыі Варшавы Сільвестар Марчак.

Акрамя таго, у санстанцыю будуць накіраваны больш за 100 паведамленняў пра парушэнне санітарных нормаў. «У выпадку агрэсіі супраць супрацоўнікаў міліцыі, рэакцыя афіцэраў была рашучая. У дачыненні да некаторых выкарыстоўваліся наручнікі і дубінка», – паведаміў ён.

У суботу перад урачыстасцямі, звязанымі з 11-й гадавінай смаленскай катастрофы ў Варшаве, некалькі дзясяткаў чалавек з'явіліся ў Саскім парку побач з плошчай Пілсудскага са сцягамі «Страйку прадпрымальнікаў». Падчас пратэсту выбухнула некалькі петард. На месцы зʼявіліся значныя сілы міліцыі, якія акружылі пратэстоўцаў.

10 красавіка 2010 г. у катастрофе самалёта Ту-154 загінула 96 чалавек урадавай дэлегацыь, якая ляцела на святкаванні 70-годдзя Катынскай разні, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя, вышэйшыя ваенныя начальнікі і апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні Рышард Качароўскі.

ав


Страйк прадпрымальнікаў Страйк прадпрымальнікаў