Беларуская Служба

Польшча атрымала першую партыю вакцыны Johnson & Johnson

14.04.2021 08:07
Вакцына амерыканскай кампаніі - адзіная, якой дастаткова толькі адной дозы. 
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneshutterstock.com/vovidzha

Першая партыя вакцыны Johnson & Johnson дастаўлена ў Польшчу. Гэта 120 тыс дозаў прэпарата. Вакцына амерыканскай кампаніі - адзіная, якой дастаткова толькі адной дозы. Іншыя прышчэпкі неабходна калоць два разы.

Урад абвясціў, што прэпарат у адной дозе будзе выкарыстоўвацца ў першую чаргу ў дачыненні людзей, якія не могуць самастойна дабрацца да месца вакцынацыі.

Еўрапейскі саюз зрабіў заказ на 200 мільёнаў доз, пакідаючы магчымасць заказаць другую партыю такога ж тыпу. Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што краіны ЕС павінны атрымаць каля 55 мільёнаў доз прэпарата ў другім квартале.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, да ўчорашняга дня ў Польшчы было зроблена 7 784 384 прышчэпкі: 5670769 – першай і 2113615 – другой дозай. На думку экспертаў, ад 40 да 70 адсоткаў палякаў павінны быць прышчэплены для таго, каб дасягнуць імунітэту насельніцтва і пакласці канец эпідэміі.

У цяперашні час вакцынацыю праходзяць людзі ва ўзросце 40-59 гадоў.

ІАР ПР/нг

Неўзабаве ў Польшчу будзе пастаўлена 120 тыс. доз вакцыны кампаніі Johnson & Johnson

09.04.2021 09:35
Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. 

Запавольванне тэмпаў эпідэміі аднатавана ў Польшчы

13.04.2021 11:40
 За мінулыя суткі было выяўлена 13 227 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2.

Амаль 8 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.04.2021 16:47
Пасля выканання 7 млн 764 тыс. прышчэпак было зарэгістравана 5929 непажаданых рэакцый, большасць з якіх – пачырваненне і кароткачасовы боль у месцы ўколу.