Беларуская Служба

Палякі святкуюць 1055-ую гадавіну прыняцця хрысціянства Польшчай

14.04.2021 10:26
Хрышчэнне Польшчы - гэта фундаментальная падзея ў гісторыі польскай дзяржавы і Польскага каталіцкага касцёла.
Mieszko przyjmuje chrzest. Sgraffito na ścianie rezydencji biskupów pomocniczych położonej w pobliżu pomnika Bolesława Chrobrego, Gniezno
Mieszko przyjmuje chrzest. Sgraffito na ścianie rezydencji biskupów pomocniczych położonej w pobliżu pomnika Bolesława Chrobrego, GnieznoAung/Domena Publiczna

Кіраўнік Упраўлення па пытаннях ветэранаў і ахвяр рэпрэсіяў Ян Юзаф Каспшык падкрэслівае важнасць прыняцця хрысціянства Польшчай. Краіна з’яўляецца хрысціянскай нацыяй роўна 1055 гадоў.

Сёння адзначаецца Вадохрышча Польшчы, у памяць пра 966 год, калі князь Мешка I ініцыяваў працэс хрысціянізацыі польскіх зямель. Хрышчэнне Польшчы - гэта фундаментальная падзея ў гісторыі польскай дзяржавы і Польскага каталіцкага касцёла, падкрэслівае міністр Ян Юзаф Каспшык:

- Хрысціянства, прынятае ў 966 годзе, гэта адзін з фундаментаў стварэння польскага народа. Гэты фундамент яднаў палякаў на працягу нашай гісторыі, як знакамітых яе старонак, так і трагічных. Дзякуючы рашэнню князя Мешка І прыняць хрысціянства, вера неразрыўна звязана з польскасцю, гэтых двух рэчаў немагчыма раздзяліць.

Свята Хрышчэння Польшчы было ўстаноўлена Сеймам тры гады таму. Дэпутаты, прымаючы акт аб увядзенні свята, падкрэслівалі, што Хрышчэнне Польшчы, "акрамя рэлігійнага вымярэння, мела таксама стратэгічнае і палітычнае значэнне. Дзякуючы гэтаму, наша радзіма ўвайшла ў сям'ю еўрапейскіх народаў, у кола заходнееўрапейскай цывілізацыі. Без гэтай падзеі цяжка сабе ўявіць нашу культуру і ідэнтычнасць ".

Закон прадугледжвае вывешванне ў гэты дзень бела-чырвоных сцягоў.

ІАР/нг

на фота: Хрышчэнне Мешка І. Карціна на сцяне рэзідэнцыі дапаможных біскупаў, размешчанай каля скульптуры Баляслава Адважнага, Гнезна.