Беларуская Служба

Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі шыкае медыкаў да працы на місіях СААЗ

15.04.2021 17:19
Польская каманда з'яўляецца адной з 30 у свеце, якія атрымалі сертыфікат Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзіная ў Польшчы прыватная каманда медыцынскіх ратаўнікоў шукае супрацоўнікаў. Створаная Польскім цэнтрам міжнароднай дапамогі каманда ездзіць па свеце і дапамагае ахвярам стыхійных бедстваў, а ў апошнім часе, таксама лечыць пацыентаў з COVID-19.

Каманда медыцынскіх ратаўнікоў была створана шэсць гадоў таму. У ёй працуюць лекары, медсёстры і парамедыкі. Палякі дапамагалі ўжо на місіях у Непале, Палестыне, Ліване і Кеніі, а з моманту ўспышкі пандэміі каранавіруса, таксама ў Італіі, Таджыкістане, Эфіопіі ці на Мадагаскары.

Польская каманда з'яўляецца адной з 30 у свеце, якія атрымалі сертыфікат Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Старшыня Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі Войцех Вільк (Wojciech Wilk) кажа, што зараз каманда шукае новых супрацоўнікаў:

- Перш за ўсё мы шукаем лекараў і медсясцёр для ўдзелу ў чарговых місіях СААЗ. Мы спадзяемся рэалізаваць гэтыя задачы ў супрацы з як найбольшай групай лекараў і медсясцёр, а таксама прадстаўнікоў іншых медыцындкіх прафесіяў з Польшчы.

Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі чакае заявак ад медыцынскіх работнікаў да панядзелка. Адабраныя на першым этапе кандыдаты пройдуць палявыя выпрабаванні.

аз