Беларуская Служба

Польшча мінула пік трэцяй хвалі эпідэміі

16.04.2021 13:45
Такую тэндэнцыю пацвярджаюць апошнія эпідэмічныя дадзеныя.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnePAP/EPA/RAJAT GUPTA

За апошнія суткі было пацверджана больш за 17 тысяч выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Амаль 600 чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што ёсць прыкметы тэндэнцыі на запавольванне тэмпаў эпідэміі каранавіруса. На канферэнцыі ён растлумачыў, што такую тэндэнцыю пацвярджаюць апошнія дадзеныя:

-Зараз  толькі ў двух ваяводствах Польшчы выяўляецца 60 новых выпадкаў хваробы на 100 тысяч жыхароў – Сілезія і Ніжняя Сілезія. На нацыянальным узроўні гэты паказнік складае 49 заражэнняў на 100 тысяч жыхароў. Аналіўзуючы дадзеныя з папярэдніх дзён, бачым дакладны трэнд на зніжэнне. Нарэшце бачым свет у канцы тунэлю, паволі набліжаемся да выйсця з трэцяй хвалі эпідэміі.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 2 660 088 выпадкаў каранавіруса. Ад гэтай хваробы памерлі 61208 чалавек.

iar/эж

Вакцынацыю насельніцтва Польшчы плануюць закончыць да канца жніўня

05.04.2021 17:15
На сённяшні дзень у Польшчы вакцынавана 6 млн 658 тыс. 909 чалавек.

Амаль 8 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.04.2021 16:47
Пасля выканання 7 млн 764 тыс. прышчэпак было зарэгістравана 5929 непажаданых рэакцый, большасць з якіх – пачырваненне і кароткачасовы боль у месцы ўколу.