Беларуская Служба

Варшаўская фондавая біржа адзначае 30-годдзе

16.04.2021 11:17
Цікава, што цяперака Варшаўская фондавая біржа месціцца ў колішнім цэнтры палітычнага жыцця ПНР, планавай эканомікі – у былым будынку ЦК ПАРП, у цэнтры польскай сталіцы.
  ,
Варшаўская фондавая біржа, былы будынак ЦК ПАРП.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50109449

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на святкаванні 30-годдзя Варшаўскай фондавай біржы падкрэсліў, што гэта самая вялікая такая ўстанова ў рэгіёне. Першая сесія на Варшаўскай фондавай біржы адбылася 16 красавіка 1991 года. Інвестары тады мелі выбар сярод акцый пяці кампаній.

У сваім святочным выступленні Анджэй Дуда звярнуў увагу на значную ролю рынку капіталу для польская эканомікі:

-Рынак капіталаў, вялікіх фірмаў стаў часткай нашай гаспадаркі, важнай часткай квітнення. Так, менавіта квітнення, бо мы дасягнулі гэтага стану за апошнія 30 гадоў. За гэты час Польшча непазнавальна змянілася, не кожны, жывучы тут, гэта заўважае. Гэта як з дзецьмі, толькі калі доўга не бачым малога, можна прыкмеціць як моцна ён змяніўся і таксама з Польшчай.

Цікава, што цяперака Варшаўская фондавая біржа месціцца ў колішнім цэнтры палітычнага жыцця ПНР, планавай эканомікі – у былым будынку ЦК ПАРП, у цэнтры польскай сталіцы.

iar/эж

Анджэй Дуда: Варшаўская фондавая біржа - адзін з сімвалаў свабоднай Польшчы

13.04.2021 14:11
У бліжэйшую пятніцу Варшаўская фондавая біржа будзе святкаваць 30-годдзе першай сесіі.