Беларуская Служба

Удвая больш людзей выздаравела ад каранавірусу, чым захварэла

18.04.2021 12:04
У Польшчы пацверджана 12 153 новыя выпадкі заражэння каранавірусам.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ Fotomay

За мінулыя суткі ў Польшчы было пацверджана 12 153 новыя выпадкі заражэння каранавірусам, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Памерла 207 хворых, з якіх 155 чалавек мелі таксама спадарожнікавыя захворванні. 26 504 чалавекі паправіліся. За апошнія 24 гадзіны было праведзена больш за 65 000 тэстаў на COVID-19.

Найбольшая колькасць выпадкаў каранавірусу была пацверджана ў наступных ваяводствах: Сьлёнскае, Мазавецкае і Вялікапольскае. Агульная колькасць інфікаваных у Польшчы складае амаль 2,7 млн. чалавек. Колькасць загінулых ад віруса перавысіла 62 тысячы.

ІАР/нг