Беларуская Служба

Сейм заклікаў накласці санкцыі на функцыянераў рэжыму Лукашэнкі, адказных за пераслед палякаў

22.04.2021 17:03
«Любы, хто ўдзельнічае ў гэтай абсалютна непрымальнай працэдуры парушэння правоў нацыянальных меншасцяў, будзе заўважаны, ідэнтыфікаваны польскай дзяржавай».
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjnetwitter.com/Sejm RP

Камісіі Сейму Польшчы па замежных справах і сувязях з суайчыннікамі за мяжой прынялі на падставе аднадушнага адабрэння заяву, у якой заклікаюць прыняць санкцыі супраць «функцыянераў беларускай улады, якія спрыяюць рэпрэсіям, накіраваным супраць палякаў, якія пражываюць у Беларусі». Дэпутаты таксама заслухалі інфармацыю ўрада аб становішчы польскай меншасці ў Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што сітуацыя ў Беларусі развіваецца вельмі дынамічная. Палітык дадаў, што са жніўня назірацца «актывізацыя дзеянняў беларускіх уладаў, якія абмяжоўваюць усе віды свабодаў у краіне ў сувязі з пратэстамі пасля фальсіфікаваных – па перакананні міжнароднай супольнасці – выбараў». Цяпер пад вартай знаходзіцца пяць польскіх актывістаў, сярод іх старшыня Саюзу палякаў Анжэліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут. Намеснік міністра таксама паведаміў, што цяжкасці адчуваюць і прадстаўнікі консульскай службы Польшчы.

Кіраўнік Камісіі Сейму па сувязях з палякамі за мяжой Роберт Тышкевіч заклікаў урад даць ясны сігнал аб тым, што «любы, хто ўдзельнічае ў гэтай абсалютна непрымальнай працэдуры парушэння правоў нацыянальных меншасцяў, будзе заўважаны, ідэнтыфікаваны польскай дзяржавай».

iar/эж

Польшча пакарае кожнага, хто датычны да пераследу палякаў у Беларусі

27.03.2021 09:12
Кожны замешаны ў пераслед палякаў чыноўнік будзе названы,  яму будзе забаронены ўезд у Польшчу ды ЕЗ.

Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы - Варшава абвяргае

13.04.2021 16:58
Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла, што ўвечары 12 красавіка каля беларускай мяжы не было палётаў.

АБСЕ ўключыцца ў дапамогу палякам у Беларусі

20.04.2021 15:04
Такую заяву зрабіла кіраўнік арганізацыі Хельга Шмід у гутарцы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.