Беларуская Служба

У бліжэйшыя гады попыт на газ у Польшчы значна ўзрасце

05.05.2021 16:37
Паводле прагнозаў Gaz-System, цягам бліжэйшых 10 гадоў попыт на гэтую сыравіну ў краіне можа ўзрасці на цэлых 50%.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бліжэйшыя гады попыт на газ у Польшчы значна ўзрасце лічыць віцэ-старшыня польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG Роберт Пэркоўскі (Robert Perkowski). Ён спаслаўся на прагноз кампаніі Gaz-System, паводле якога цягам бліжэйшых 10 гадоў попыт на гэтую сыравіну ў краіне можа ўзрасці на цэлых 50%. Гэта, перш за ўсё, вынік працэсу трансфармацыі ў энергетычным сектары.

- Газ – адно з паліваў, якое гарантуе чыстае паветра, а таксама канкурэнтаздольнасць польскай эканомікі на міжнароднай арэне. Газ – гэта паліва, якое дазволіць умацаваць польскую эканоміку і бяспечна ажыццяўляць працэс энергетычнай трансфармацыі.

Нагадваем, у цяперашні час палякі спажываюць каля 20 мільярдаў кубаметраў газу ў год.

аз